Фота: The New York Public Library, Unsplash.com.

Відэафакт: паглядзіце, як гадзюкі нараджаюць сваіх дзетак

Фота: The New York Public Library, Unsplash.com.

Карыстальнік Threads darafey.hutar паказаў на відэа, як гадзюкі нараджаюць сваіх дзетак. І гэта вельмі ўражвальнае відовішча.

мы здесь

«Гадзюкі. Ці бачылі вы, як яны з’яўляюцца на свет? Напэўна, не. Глядзіце», – напісаў darafey.hutar. І дадаў да допісу фота і відэа дарослых самак і іх малых. Па словах аўтара, усе нарадзіліся ў яго, а потым ва ўзросце 1-2 месяцаў апынуліся на волі «ў цудоўных дзікіх біятопах Пастаўшчыны».

Гадзюкі нараджаюцца не з яек, а з’яўляюцца на свет маленькімі змейкамі. Але ўсё пачынаецца з яек унутры цела маці. Спарванне звычайна адбываецца вясной, пасля выхаду з зімовай спячкі. Аплодненыя яйкі застаюцца ў арганізме маці, дзе развіваюцца зародкі. А ў канцы лета ці пачатку восені самка нараджае некалькі маленькіх гадзюк.

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

#Беларусь
поделиться