Фота: Gemini.

Вы хадзілі на гэту выставу сцэнічных касцюмаў групы «Песняры»? Мы ве-е-ельмі раім!

Фота: Gemini.

У нядзелю, 19 ліпеня, у Музеі беларускай маляванкі ў Заслаўі закрыецца выстава надзвычай прыгожых сцэнічных строяў легендарнага ансамбля «Песняры». Калі вы яшчэ не паспелі яе наведаць – у вас засталося ўсяго некалькі дзён, каб убачыць унікальнае спалучэнне народнага мастацтва і высокай музычнай моды.

мы здесь
Менавіта ў гэтым адзенні «Песняры» сустракалі свой 25-гадовы юбілей.

Менавіта ў гэтым адзенні «Песняры» сустракалі свой 25-гадовы юбілей і выступалі на найбуйнейшых канцэртных пляцоўках свету. Фота: @vgmmuseumm, Facebook.com.

Чаму гэту выставу варта наведаць проста зараз

Выстава «МАЛЯВАНАЯ ПЕСНЯры» прымеркавана адразу да дзвюх знакавых дат – юбілею знакамітай мастачкі Алены Кіш і 85-годдзя з дня нараджэння заснавальніка «Песняроў» Уладзіміра Мулявіна.

Упершыню на адной пляцоўцы арганізатары аб’ядналі знакамітыя маляваныя дываны і касцюмы, створаныя па іх матывах. У зале «Дзівосны свет Алены Кіш» прадстаўлены чатыры арыгінальныя сцэнічныя касцюмы са збору музея Уладзіміра Мулявіна Беларускай дзяржаўнай філармоніі.

Гэта строі, якія ў розныя гады належалі знакамітым удзельнікам калектыву – клавішніку Алегу Моўчану, вакалісту і клавішніку Ігару Пеню, бас-гітарысту Аляксандру Кацікаву і гітарысту Віктару Маўчанаву. Менавіта ў гэтым адзенні «Песняры» сустракалі свой 25-гадовы юбілей і выступалі на найбуйнейшых канцэртных пляцоўках свету.

Як маляваныя дываны ператварыліся ў сцэнічныя касцюмы

Гэтыя вобразы ў 1994 годзе стварыла дызайнерка Тамара Карака, тагачасная выпускніца Беларускай акадэміі мастацтваў. Натхніўшыся наіўным мастацтвам Алены Кіш 1930-х гадоў, яна адмовілася ад звыклых арнаментаў. Замест іх на шоўкавых кашулях у тэхніцы батык былі створаны аўтарскія сюжэты мастачкі – фантастычныя расліны, птушкі, кветкі і львы, што зрабіла кожную кашулю абсалютна непаўторнай.

Наведаць выставу можна па ўваходных білетах у Музей беларускай маляванкі ў Заслаўі.

А вось тут можна паглядзець той самы канцэрт і касцюмы (з 57-й хвіліны і далей)

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

#Беларусь
поделиться
СЕЙЧАС НА ГЛАВНОЙ

Редакция: editor@citydog.io
Афиша: editor@citydog.io
Реклама: editor@citydog.io

Перепечатка материалов CityDog возможна только с письменного разрешения редакции.
Подробности здесь.

Нашли ошибку? Ctrl+Enter