Польскі дуэт. Фота: Sw@da x Niczos.

Sw@da x Niczos едуць у тур з новым альбомам. Вось дзе вы можаце іх паслухаць

Польскі дуэт. Фота: Sw@da x Niczos.

19 лістапада польскі дуэт Sw@da x Niczos пачне тур у падтрымку новага альбома «РЫТм». Музыкі выступяць у пяці гарадах Польшчы, дзе жыве шмат беларусаў, і абяцаюць не проста канцэрты, а канцэптуальнае шоу з харэаграфіяй, арыгінальнымі касцюмамі і візуальнымі эфектамі.

мы здесь
поделиться

Тур пачнецца ў Беластоку, адкуль паходзяць музыкі. Таксама канцэрты пройдуць у Познані, Уроцлаве, Кракаве і Варшаве.

«Мы добра памятаем наш першы сольны канцэрт у Варшаве два гады таму, калі мы нечакана для сябе сабралі поўны клуб, у якім было вельмі шмат беларусаў. Мы памятаем таксама шалёную энергію беларускіх фестываляў, на якіх нам пашчасціла шмат разоў выступаць. І таму для нас выключна важна, каб на нашы канцэрты прыйшлі беларусы, з якімі нас так шмат яднае», – каментуе Ніка Niczos Юрчук запланаваныя гастролі.

Альбом і канцэртную праграму дуэт падрыхтаваў разам з беларускімі творцамі і брэндамі. Адзін з трэкаў музыкі запісалі з гуртом «Касары» Сяргея Доўгушава.

Польскі дуэт. Фота: Sw@da x Niczos.

У аснове альбома – ідэя танца як супольнага дзеяння, якое дапамагае людзям дзяліцца эмоцыямі і адчуваць сувязь адно з адным.

«Мы прапануем шалёны супольны танец, каб вытанчыць свае эмоцыі: беларусам, палякам, мясцовым, мігрантам – усім. У нашых тэкстах – моўны сплаў з польска-беларускага памежжа, дзе таксама жывуць украінцы і татары-мусульмане. Трэкі з нашага новага альбома натхнёныя Падляшшам, але мы іх шчодра прыправілі рытмамі і вайбам музыкі Глабальнага Поўдня», – расказаў Віктар Sw@da Шчыгель.

У гастрольным раскладзе дуэта не хапае Мінска. Музыкі прызнаюцца, што мараць выступіць у Беларусі, калі гэта стане магчымым.

Калі памятаеце, CityDog.io пісаў, што Sw@da (сапраўднае імя – Віктар) і Ніка Юрчук працуюць разам ужо некалькі гадоў. Яна пяе, ён піша музыку. Але гэты дуэт моцна адрозніваецца ад мільярда падобных калабарацый па ўсім свеце: Ніка спявае на падляшскай мове, а Віктар спрабуе ўпакаваць гэту мову ў трэндавыя біты і мелодыку.

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

#Польша
Еще по теме:
Беларуска спявае I Love You гурта Fontaines D.C. па-беларуску – і гэта ваў
За день
поделиться
Добавьте нас в источники Google